БрыфРагачоўскі малочнакансервавы камбінат звярнуўся ў
Fabula Branding з запытам на абнаўленне базавай лінейкі цэльнамалочнай прадукцыі: малака, ёгурту, смятаны і тварагу. Перад агенцыяй стаяла задача не проста асвяжыць знешні выгляд упакоўкі, а нанова выбудаваць успрыманне лінейкі праз пазіцыянаванне і дызайн.
ААТ «Рагачоўскі МКК», які пачаў сваю гісторыю ў 1938 годзе, сёння з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам малочных кансерваў, цэльнамалочнай прадукцыі, сыроў, масла і дзіцячага харчавання на тэрыторыі СНД. У асартыменце – больш за 100 найменняў, добра вядомых як у Беларусі, так і за яе межамі.
Пры гэтым базавая лінейка самы масавы і канкурэнтны сегмент – патрабавала пераасэнсавання візуальнага вобраза з улікам сучасных запытаў рынку і паводзін спажыўцоў.