Ассоциация Коммуникационных и Маркетинговых Агентств Беларуси

Дастаўка – Lastauka: хутка, дакладна, па-беларуску ад Fabula Branding

Брыф

На беларускі рынак выходзіла новая служба дастаўкі адпраўленняў – лічбавая платформа, якая аб’ядноўвае розныя лагістычныя сэрвісы ў адным рашэнні.

Асноўная мэта праекта – зрабіць працэс дастаўкі для кліентаў прасцейшым, хутчэйшым і зручнейшым, даючы выбар і гібкасць.
Каб упэўнена стартаваць і заняць месца ў канкурэнтнай катэгорыі, брэнду была патрэбна ўнікальная айдэнтыка, яскравы нэйм і візуальная сістэма, якая адлюстроўвае тэхналагічнасць, хуткасць і лакальны характар.
Задача

Агенцыі Fabula Branding трэба было распрацаваць нэйм, фірмовы стыль і візуальную сістэму, якія б адлюстроўвалі:
  • паходжанне брэнда;
  • хуткасць і лёгкасць дастаўкі;
  • зручнасць, клопат і прастату ў камунікацыі.
Нэймінг

Назва Lastauka нарадзілася з вобразу, знаёмаму кожнаму – ластаўкі. А таксама праз сугучча словаў «ластаўка» – «дастаўка».

Гэта птушка асацыюецца з імклівасцю, спрытам і дакладнай навігацыяй. Ластаўка хутка пераадольвае вялікія адлегласці, заўсёды знаходзіць дарогу дадому і ўвасабляе лёгкасць руху. Менавіта такую асацыяцыю павінна выклікаць імя сэрвісу дастаўкі.
Беларускае гучанне назвы падкрэслівае лакальны характар брэнда і набліжае яго да аўдыторыі.
Айдэнтыка Фірмовы стыль Lastauka візуалізуе лёгкасць і дынамічнасць.

Лагатып – гэта шрыфтавая кампазіцыя з графічным элементам – стылізаванай «птушкай», убудаванай у літару U.

Такое рашэнне робіць знак запамінальным і дазваляе проста адаптаваць яго пад розныя носьбіты. Птушка «ажывае» ў камунікацыі і становіцца фірмовым акцэнтам стылю брэнда.

Палітра – свежы зялёны і сонечны жоўты колеры. Гэтыя адценні асацыююцца з энергіяй, сяброўскай атмасферай, натуральнай хуткасцю і экалагічнасцю.


Візуальная сістэма і носьбіты

Fabula Branding распрацавала лагабук, забрэндавала носьбіты і прадумала візуальную сістэму, якую можна лёгка маштабаваць: ад мабільнага дадатку да транспарту, ад сайта да ўніформы. Усе элементы працуюць на пазнавальнасць і прастату ўспрымання.


Вынік

Служба дастаўкі атрымала моцны і цэльны брэнд, які лёгка пазнаецца, выклікае давер і стварае правільныя асацыяцыі з клопатам, хуткасцю і зручнасцю.

Дзякуючы вобразнаму імені, візуальнай лёгкасці і тэхналагічнай падачы, платформа ўпэўнена заняла сваю нішу сярод службаў дастаўкі і гатова да далейшага росту.