БрыфКліент запускаў сучасны e-commerce сэрвіс для партнёраў Nashamoda, Ramonki, Bellavka і Lastauka. Гэта адзіная лічбавая экасістэма, якая аб’ядноўвае анлайн-крамы лакальных брэндаў і лагістычную платформу, даючы магчымасць зручна кіраваць аналітыкай, наяўнасцю тавараў і продажамі.
Сэрвіс дапамагае лакальнаму бізнесу аўтаматызаваць руцінныя працэсы і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з кліентамі, захоўваючы пры гэтым індывідуальнасць кожнага брэнда.
Задачы- Распрацаваць нэйм, які адлюстроўвае тэхналагічнасць і лакальную ідэнтычнасць брэнда.
- Стварыць айдэнтыку, прыдатную для B2B-аудыторыі, падкрэсліць надзейнасць і сістэмнасць сэрвісу.
- Распрацаваць універсальную сістэму візуальных носьбітаў, гатовую да маштабавання і працы ў digital-асяроддзі.
НэймінгНазва Firmova – гэта беларускае прыслоўе, у якім перасякаюцца два сэнсы: бізнес і лакальная ідэнтычнасць.
Слова firm асацыюецца з устойлівасцю, надзейнасцю, статусам і ўпэўненасцю. Mova надае мяккасць і падтрымлівае лакальныя каштоўнасці, падкрэсліваючы паходжанне брэнда. Нэйм аб’ядноўвае тэхналагічнасць міжнароднага фармату і ментальнасць Беларусі.
Фанетычна імя гучнае, дынамічнае і лаканічнае – ідэальна пасуе для digital-асяроддзя, лёгка чытаецца і запамінаецца.
АйдэнтыкаАйдэнтыка Firmova пабудавана на прынцыпах выразнасці, структуры і тэхналагічнасці.
Асноўны элемент лагатыпа – стылізаваная літара М, алюзія на нітку, якая злучае брэнды, працэсы і карыстальнікаў у адзінае цэлае. Гэты візуальны вобраз стаў увасабленнем галоўнай ідэі сэрвісу – аб’яднання. Ён таксама рэзаніруе з тэматыкай fashion-накірунку, бо адзенне і аксэсуары – асноўныя прадукты кліентаў
Firmova.
Палітра пабудавана на спалучэнні стрыманых адценняў зялёнага і салатавага. Такое рашэнне падкрэслівае прафесіяналізм і надзейнасць, пры гэтым надае вобразу свежасць і актуальнасць.
Гратэскны шрыфт прыўносіць у лагатып упэўненасць і тэхналагічнасць, а тыпаграфічная гульня з інтэрваламі паміж літарамі робіць фірмовы стыль сучасным і дынамічным.
Fabula Branding распрацавала цэлую сістэму візуальнай камунікацыі: аформіла носьбіты, прома-прадукцыю і паліграфію. Айдэнтыка атрымалася ўніверсальнай і гнуткай – яна лёгка адаптуецца пад любыя фарматы ўзаемадзеяння.
ВынікFirmova атрымала моцны, цэласны і сучасны вобраз, які дакладна адлюстроўвае каштоўнасці і стратэгічныя мэты брэнда.
Дзякуючы прадуманай айдэнтыцы і яскраваму нэйму, Firmova стала сімвалам надзейнага партнёрства, развіцця і падтрымкі лакальнага бізнесу.