Ассоциация Коммуникационных и Маркетинговых Агентств Беларуси
«Добра», частуйцеся: ГМ мясных прадуктаў ад Fabula Branding
Брыф

Новай гандлёвай марцы мясных прадуктаў былі патрэбны нэйм і айдэнтыка. Fabula Branding мусілі знайсці яркую ідэю, якая б запусціла працэс фармавання лаяльнасці аўдыторыі і вылучыла лінейку на фоне канкурэнтаў.

Рашэнне

Адметнасці мясных прадуктаў з Беларусі — высокая якасць і добрасумленны падыход вытворцаў да працы. Менавіта гэтыя асаблівасці агенцыя вырашыла зрабіць асновай канцэпцыі.
Стварэнне гандлёвай маркі пачалося з нэйма «Добра» — простага і знаёмага слова, зразумелага носьбітам шмат якіх славянскіх моў. Імя адлюстроўвае характарыстыкі самога прадукту — свайго, народнага, створанага для людзей «як для сябе».
У працэсе працы Fabula Branding разглядала некалькі ідэй афармлення ўпакоўкі. Сярод варыянтаў былі канцэпты з кантраснай і стрыманай палітрай, ілюстрацыямі і яркімі выноснымі элементамі. Але выбар спыніўся на мінімалістычным фірмовым стылі, які транслюе свежасць. Такі эфект дасягаецца з дапамогай спалучэння насычаных адценняў зялёнага і сіняга колераў, масіўнага шрыфта лагатыпа, фрагментарнага дадання фотастылю. Характар гандлёвай маркі, раскрыты з дапамогай нэйма, працягвае развіваць камунікацыйны пасыл «Добра, як мае быць».