Ассоциация Коммуникационных и Маркетинговых Агентств Беларуси
Ёсць патрэба — ёсць Prapanova: распрацоўка брэнда аўтацэнтра ад Fabula Branding
Брыф

Да Fabula Branding звярнуўся аўтацэнтр, які прапануе шырокі выбар аўтамабіляў з прабегам. Тут можна не толькі набыць, але і прадаць аўто праз выкуп, абмен або залік.

Важная перавага — усе транспартныя сродкі знаходзяцца ва ўласнасці аўтацэнтра, што гарантуе празрыстасць дамовы. А каманда аказвае фінансавыя паслугі на месцы: партнёры па крэдытаванні і лізінгу працуюць у самім аўтацэнтры, што дазваляе кліентам хутка атрымаць пацвярджэнне — у тым ліку без першага ўзносу.

Перад Fabula Branding стаяла задача стварыць для аўтацэнтра неймінг і айдэнтыку, што адлюстроўваюць яго каштоўнасці: сумленнасць, зручнасць, прафесіяналізм і клопат пра кліента.

Нэйм

Назва Prapanova — мілагучнае беларускае слова, якое ідэальна транслітэруецца і перадае сэнсы брэнда. Яно адлюстроўвае паважлівыя адносіны кампаніі да кліентаў, перадае атмасферу даверлівай размовы і сімвалізуе новы крок у жыцці. Для ўзмацнення ідэі быў распрацаваны рыфмаваны слоган «Аўто нанова», які распавядае пра доўгачаканае абнаўленне і рух наперад.

Таксама створаны дадатковыя камунікацыйныя пасылы, што транслююць каштоўнасці брэнда: «Ёсць патрэба — ёсць Prapanova», «Хай сэрца кіруе», «Павага. Падтрымка. Прапанова» і іншыя. Гэтыя фразы дапамагаюць выбудоўваць эмацыйную сувязь з кліентамі і падкрэсліваюць арыентаванасць брэнда на камфорт і давер.

Айдэнтыка

Лагатып Prapanova перадае дынаміку і філасофію брэнда. Асноўны элемент — літара «А», верхняя частка якой стылізавана пад руль, а таксама адсылае да кругавога руху, шашы. Гэта дызайнерскае рашэнне сімвалізуе свабоду перамяшчэння, кантроль як на дарозе, так і ў жыцці, надзейнасць і абарону — гарантыі, якія дае аўтацэнтр.

Палітра створана на спалучэнні чорнага, чырвонага, шэрага і белага. Колеры цесна звязаны з аўтамабільнай сферай, а таксама падкрэсліваюць актуальнасць і тэхналагічнасць брэнда.

Спалучэнне вялікіх і малых літар у лагатыпе дадае індывідуальнасці і робіць яго візуальна запамінальным. Такое дызайнерскае рашэнне ўзмацняе адчуванне моцы, упэўненасці і лідарства, з якімі асацыюецца Prapanova.

Вынік

Брэнд Prapanova атрымаў моцную і структураваную айдэнтыку, якая вылучае яго сярод канкурэнтаў і фарміруе давер у кліентаў:
  • Унікальная, мілагучная назва.
  • Моцная візуальная айдэнтыка, што падкрэслівае накірунак дзейнасці і каштоўнасці брэнда.
  • Эмацыйная сувязь з аўдыторыяй праз слоганы і філасофію павагі да кліента.
  • Сучасны і дынамічны вобраз, які транслюе лідарства і прафесіяналізм.
Так Prapanova стала месцам, дзе здзяйсняюцца мары пра ўласны аўтамабіль.