Асучасніць, захаваўшы дух настальгіі: AVC абнавіла дызайн этыкеткі піва «Жыгулёўскае» ад «Бабруйскага бровара»
«Жыгулёўскае» – легендарны гатунак савецкага піва, які не страціў папулярнасці і ў наш час.
Сёння яго варыяцыі вырабляюць ў некалькіх краінах СНД. Рэдызайн этыкеткі «Жыгулёўскага» ад «Бабруйскага бровара» прызначаны ўзмацніць прыкметнасць гандлёвай маркі на паліцы, асучасніць аблічча прадукту, зрабіць яго больш актуальным і прывабным . Пры гэтым важна было захаваць пазнавальнасць і характар любімага многімі брэнда.
Мы пераасэнсавалі стылеўтваральныя канстанты – фірмовы жоўты фон і лагатып на сіняй плашцы. Колеры сталі больш чыстымі, а іх спалучэнне больш кантрасным. Так з'явілася неабходная сігнальнасць, дызайн стаў выразным. А дыяганальнае размяшчэнне лагатыпа дадало дынамікі і дазволіла павялічыць назву, узмацніць яе заўважальнасць.
Геральдычныя элементы, якія не зусім адпавядалі духу часу, замянілі на рэтра-гравюру з выявай Мінска 70-х гадоў. Разам з вінтажным шрыфтам яна падтрымлівае характэрны настальгічны настрой. Адсылка да Мінска і пераклад этыкеткі на беларускую мову акцэнтуюць увагу на беларускім паходжанні прадукту, якое для многіх з'яўляецца прыметай якасці.