Асаблівы, асабісты, асобасны: рэбрэндынг беларускай страхавой кампаніі ад Fabula Branding
Брыф

«Белкаапстрах» — адна з найстарэйшых страхавых кампаній Беларусі, якая больш за 25 гадоў працуе на рынку. Для захавання лідарскіх пазіцый і актуалізацыі маральна састарэлага візуальнага вобраза было прынята рашэнне правесці рэбрэндынг.

Змены пачаліся з удасканалення кліенцкага сэрвісу, пашырэння паслуг і дадання новых прадуктаў. Паралельна былі створаны нэйм, слоган і айдэнтыка — распрацоўкай займалася кампанія Fabula Branding.

Рашэнне

«Асоба» — яскравы беларускі нэйм, які адлюстроўвае індывідуальнасць кампаніі і яе супрацоўнікаў, уважлівасць у адносінах да кліентаў, партнёраў.

Слоган «Калі кожны кліент — асаблівы» працягвае развіваць ідэю, літаральна транслюючы філасофію брэнда.

Лаканічны візуальны вобраз пабудаваны на сінім і персікавым колерах. «Асаблівасцю» дызайн-рашэння стаў графічны элемент — круг, які дадае індывідуальнасці шрыфтавому лагатыпу, а таксама працуе ў комплексе з фірмовай палітрай.