Брыф
Лінейцы электрасокавыціскалак і электрасушылак патрабаваўся брэндынг. З дапамогай нэйма і дызайну ўпакоўкі кліент хацеў не толькі вылучыцца на высокаканкурэнтнай паліцы, але і выглядаць годна на сайтах анлайн-крамаў.
Рашэнне
Праца над лінейкай пачалася са стварэння яркага беларускага нэйма «Асалода». Каманда агенцыі вырашыла адмовіцца ад традыцыйнай для катэгорыі тэхналагічнасці і вывесці аўдыторыю на прыемныя асацыяцыі са свежавыціснутымі сокамі, садавінай і гароднінай.
Дызайн упакоўкі пабудаваны на незвычайным для паліцы спалучэнні ліловага і шэрага колераў, што дапамагло прадукту стаць прыкметным сярод канкурэнтаў. Масіўны, лаканічны лагатып ярка прэзентаваў брэнд, палепшыў яго запамінальнасць. А мінімалістычныя здымкі электрасушылак і электрасокавыціскалак з кантрастнымі ценямі падкрэсліваюць надзейнасць і якасць.