Fabula Branding абнавіла ўпакоўку для ГМ «Беларускі пламбір» i распрацавала анімацыйны відэаролік.


Кліент
Milk Republic

Брыф
"Беларускі пламбір» — марозіва з натуральнага малака, вядомае на рынку Расіі. Упакоўка прадуктаў ГМ мела патрэбу ў пераасэнсаванні — неабходна было забяспечыць адзінства стылю і захаваць канстанты брэнда.



Рашэнне
Fabula Branding аб'яднала пазіцыі з дапамогай чырвона-белай палітры для ўсіх SKU. А таксама візуальна палегчыла дызайн-рашэнне — зрабіла акцэнт на брэндзоне. Смакавыя адрозненні адлюстравала з дапамогай апетытнай фудзоны — здымка была праведзена штатным фатографам агенцыі.

Таксама ў рамках праекта распрацаваны вясёлы анімацыйны відэаролік, які можна знайсці па QR-кодзе на ўпакоўцы і ў сацсетках гандлёвай маркі «Беларускі пламбір». Гэта невялікая гісторыя, якая проста і лаканічна распавядае пра якасць ГМ — прадукты зробленыя з суцэльнага малака.