Практычны лекторый мастачкі Ірыны Князевай – гэта праект па пераасэнсаванні беларускай спадчыны і традыцый. Творчая частка курса – маляванне дываноў, якія былі папулярныя ў беларускіх вёсках і гарадах у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Своеасаблівая арт-тэрапія, дзе мінулае становіцца крыніцай новых сэнсаў для нас сёння.
Задача агенцтва – распрацаваць фірмовы стыль лекторыя.
Рашэнне:
- Адкуль прыходзяць ідэі?
- То адсюль, то адтуль…
- А як яны прыходзяць?
- Па адтулінах і адсюлінах.
З гэтага дыялогу з Ірынай нарадзілася назва лекторыя "Адтуліны Адсюліны", якая падкрэслівае сувязь з мінулым і сучаснасцю – маляваныя дываны выступаюць як правадыры нашай калектыўнай памяці. Візуальнай метафарай сталі рукі, якія паказваюць розныя напрамкі прыходных ідэй. Злучыўшы іх, мы атрымліваем індывідуальную факусоўку – уласны райскі сюжэт. Культавыя персанажы iнсiтнаймастачкі Алены Кіш робяць стыль глыбокім і эмацыйна блізкім кожнаму беларусу.