КЕЙСЫ ЧЛЕНОВ АКМА. Мова Пчол у Дызайне Ўпакоўкі Мёду ад AIDA Pioneer
Агенцтва AIDA Pioneer Branding & Creative распрацавала гандлёвую марку натуральнага мёду Bee There (нэймінг, лагатып, дызайн упакоўкі) для сямейнага пчальніка «Медуніца».
Red Apple. Call for entries is open
Пчолы – дзівосныя стварэнні. Для зносін яны выкарыстоўваюць адмысловую мову – танец. Падчас танца пчала паказвае сваім сяброўкам дакладны кірунак да месца медазбору. А частата ваганняў брушка пчалы ў танцы сігналізуе, на якой адлегласці ад вулля яна знайшла меданос.
Red Apple. Call for entries is open
Ідэя: Перакласці мову пчол на мову дызайну.

Пры распрацоўцы дызайну ўпакоўкі мёду было вырашана адысці ад традыцыйных візуальных «мядовых» клішэ (пчолы, соты, кроплі і да т.п.) і выкарыстаць базавыя параметры танца пчол (нахіл ліній і колькасць выгібаў), а таксама колер самога прадукту.
Геаметрычныя малюнкі на этыкетках паказваюць адмысловыя пчаліныя маршруты ад вулля да канкрэтных месцаў медазбору: ліпавага гаю, травеньскага лугу і грэчкавага поля. Такім чынам, атрымалася стварыць гнуткі дызайнерскі інструмент, які можна выкарыстоўваць для маркіроўкі розных гатункаў мёду.
Red Apple. Call for entries is open
Red Apple. Call for entries is open
Назва Bee There падкрэслівае геаграфічную скіраванасць канцэпцыі і падтрымліваецца слоганам: «Дзе лётала пчала».

Прывязка да пэўнага месца медазбору дазволіла зрабіць акцэнт на якасці мёду, які нарыхтоўваецца ў экалагічна чыстым раёне нацыянальнага парку «Нарачанскі».

На адваротным баку этыкеткі размешчаны QR-код са спасылкай на сайт, дзе можна ўбачыць маляўнічыя панарамы тых самых мясцін, дзе лётала пчала.
Red Apple. Call for entries is open
Red Apple. Call for entries is open
Made on
Tilda